ДЗМІТРЫЙ ПАДСТРЭЛАЎ ПАКІНУЎ СКЛАД "ДЫНАМА"
Завершаны другі этап кар’еры паўабаронцы Дзмітрыя ПАДСТРЭЛАВА ў абойме "бела-сініх".
Ураджэнец Магілёва зноў далучыўся да нашай каманды ў ліпені 2025 года, правёў 24 паядынкі, запісаў на асабісты рахунак четыры асістэнцкія балы (элітны дывізіён — 17/0+3, Кубак — 4, Ліга чэмпіёнаў — 1/0+1, Ліга канферэнцый — 2).
Раней адгуляў за "Дынама" сезон-2024, калі ў 43 матчах адзначыўся сямю галамі і пяццю выніковымі перадачамі.
Зычым Дзмітрыю поспехаў на новым працоўным месцы!







