"ДЫНАМА-МІНСК" — "ВІЦЕБСК": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Сёння ўвечары нашу каманду чакае няпросты дамашні паядынак — на Нацыянальным футбольным стадыёне ў межах 13-га тура чэмпіянату краіны-2026 у топ-дывізіёне. Змагацца належыць з "Віцебскам" — пачатак у 20.30.
Прапануем заўзятарам перад візітам на прыгажуню арэну віртуальна пагартаць старонкі афіцыйнай матчавай праграмкі, падрыхтаванай прэс-службай "бела-сініх". Унутры — мноства статыстычнай інфармацыі і маляўнічых фатаграфій, у тым ліку постэр брамніка Міхаіла КАЗАКЕВІЧА.
Нагадаем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку сустрэчы.







