"ДЫНАМА-МІНСК" — "ГОМЕЛЬ": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У суботу, 13 чэрвеня, наша каманда пасля двухтыднёвай міжнароднай паўзы ўзнавіць удзел у айчыннай найвышэйшай лізе-2026. У межах 11-га тура згуляе з "Гомелем" дома — на газоне Нацыянальнага футбольнага стадыёна па Партызанскім п-це, 65. Пачатак у 19.00.
КВІТКІ
Кошт — 7-75 рублёў. Набывайце:
- праз Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй Беларусі;
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень гульні — з 14.00 у касе №2 арэны, каля цэнтральнага ўвахода з боку Партызанскага п-та, з 16.00 у касе №1 з боку вул. Ванеева.
Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — 122, для прыхільнікаў "Гомеля" выдзелены 113.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Трапіць на тэрыторыю арэны можна з 17.30 праз уваходы з боку Партызанскага п-та і вул. Ванеева.
Для таго каб пазбегнуць утварэння чэргаў, пераканаўча просім прыязджаць загадзя!
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў сталіцы будзе хмарна, верагодны дождж. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +12+14 градусаў.
ФОРМА
Войска Аляксандра Шагойкі апране белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у салатавым)
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Сцяцурыным, асістэнтамі якога стануць Сяргей Касавец (абодва — Брэст) і Антон Палуянаў (Мазыр). Чацвёрты — Дзмітрый Коржык (Мінск).
Інспектар матчу — Юрый Майстроў (Фаніпаль).
Делегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры супрацьстаянне супернікаў, якія ідуць у верхняй частцы табліцы, пакажа Youtube-канал АБФФ.







