"ДЫНАМА"-БДУФК — "ВІЦЕБСК": 21 ЧЭРВЕНЯ Ў 17.00
У гэтыя выходныя будзе выканана гульнявая праграма 8-га тура жаночага чэмпіянату краіны-2026.
Адно з супрацьстаянняў пройдзе ў нядзелю, 21 чэрвеня, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А), дзе наша каманда сустрэнецца з "Віцебскам". Пачатак у 17.00.
Уваход вольны. Запрашаем на трыбуны!
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Максім Попак (Мазыр), памочнікі — Настасся Данчанка (Мінск) і Сяргей Сізікаў (Орша). Чацвёрты — Дзмітрый Савін. Інспектар матчу — Андрэй Філіпавіч (абодва — Мінск).
Жывы эфір дасяжны на Youtube-канале WF Belarus.







