"ДЫНАМА"-БДУФК — "БЕЛШЫНА": 14 ЧЭРВЕНЯ Ў 16.00
Паўза "пад зборныя" завершана і ў жаночым чэмпіянаце краіны-2026 — наперадзе паядынкі 7-га тура. Нашай камандзе трэба тэрмінова вяртацца на пераможны шлях! Мажлівасць прадставіцца ў нядзелю, 14 чэрвеня, калі на родным "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) належыць прымаць бабруйскую "Белшыну". Пачатак а 16-й гадзіне.
Уваход на гульню вольны. Давайце горача падтрымаем падначаленых Юрыя Малеева!
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Антон Марус (Магілёў), памочнікі — Аляксандра Шараева і Маргарыта Міруца (абедзве — Віцебск). Чацвёрты — Сяргей Набокін. Інспектар матчу — Сяргей Гушча (абодва — Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







