ДВА "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 12-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 12-га гульнявога дня айчыннай найышэйшай лігі-2026.
У ганаровую адзінадцатку ўключана два прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое на выездзе ўзяло верх над "Нёманам" (3:1).
Адзначанымі аказаліся абаронца Аляксей ІВАНОЎ — адкрыў лік на 2-й хвіліне, а таксама хаўбек Гулжыгіт АЛЫКУЛАЎ — рэалізаваў пенальці на 87-й плюс запісаў на асабісты рахунак галявую перадачу.








