Наступны матч Нёман 21 чэрвеня (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДУБЛЁРЫ "БЕЛА-СІНІХ" БЕЗ АЧКОЎ У СКАРБОНЦЫ

14.06.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026. Першая ліга

Матч 11-га тура

БАТЭ-2 (БАРЫСАЎ) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 3:2 (1:2)
МІНСК. 14 чэрвеня. САК "Алімпійскі" (штучнае поле). Пачатак у 17.00. 130 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Дубатоўка, А.Серык, І.Марашан (усе — Гродна).
БАТЭ-2: Журба, Шчарбакоў, Каласоўскі (к), Куімаў, Шахновіч, Чарных (Гаўрылаў, 63), Мірскі (Таўкач, 73), Пратасеня (Аліеў, 46), Мардас (Апанасевіч, 63), Кісель (Карповіч, 76), Кузьмянок.
Запасныя: Клякін, Шумскі, Фяськоў, Каршакевіч, Махнач.
ДЫНАМА-БДУФК: Радкевіч, Кібак, Нізоўцаў, Дубатоўка (Жыгімонт, 46), Серада, Жывушка, Грабцэвіч (к) (Гудач, 75), Дзегцярэнка (Варонін, 57), Чумак (Лявоненка, 75), Луцковіч, Дрозд.
Запасныя: Буцевіч, Пянкрат, Чарняўскі, Паборцаў, Цітоў, Васкабойнікаў.
ГАЛЫ: 0:1 — Луцковіч (11, пас — Дрозд). 0:2 — Чумак (15). 1:2 — Мардас (38). 2:2 — Каласоўскі (81). 3:2 — Каласоўскі (84).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Кузьмянок (28), Шахновіч (34), Шчарбакоў (52), Серада (64), Варонін (92+).
ВЫДАЛЕННЕ: Шчарбакоў (93+, за другое папярэджанне).