#ДАМЫДЫНАМА АДПРАВЯЦЦА Ў КАЗАХСТАН
Праз месяц з невялікім каманда Юрыя Малеева стартуе ў жаночай Лізе чэмпіёнаў-2026/27 — з 2-га кваліфікацыйнага раўнда.
Нагадаем: лёсаванне адправіла "Дынама"-БДУФК у квартэт 3, у межах якога ў аўторак, 4 жніўня, належыць пазмагацца са швейцарскім "Серветам".
Ад выніку залежыць, які статус будзе мець для "бела-сініх" наступны паядынак, запланаваны на 7 жніўня, — фінальны ці за 3-е месца. У другой пары сустрэнуцца ісландскі "Брэйдаблік" і казахстанскі "Актабэ".
Адзначым, што ўсе матчы групы пройдуць у горадзе Актабэ — на Цэнтральным стадыёне імя Кабланды-батыра.
Час пачатку гульняў павінна вызначыцца да 7 ліпеня.







