"БЕЛА-СІНІЯ" ЗГУЛЯЛІ Ў ПЕРАМОЖНЫМ МАТЧЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ
Галоўная каманда Беларусі адкрыла праграму летніх кантрольных паядынкаў на роднай зямлі. І ў прысутнасці амаль 14000 гледачоў на трыбунах сталічнага НФС адолела сірыйцаў — 4:1.
У спарынгу ўзяў удзел квартэт гульцоў мінскага "Дынама". Апорніка Аляксандра СЯЛЯВУ замянілі на 61-й хвіліне, Уладзіслава КАЛІНІНА, які дзейнічаў справа ў абароне, — на 79-й. Форвард Карэн ВАРДАНЯН быў узняты з лаўкі запасных на 61-й, хаўбек Арцём САКАЛОЎСКІ дзякуючы з’яўленню на газоне на 79-й дэбютаваў у форме нацыянальнай зборнай.
У аўторак, 9 чэрвеня, падначаленыя Віктара Ганчарэнкі там жа пазмагаюцца з апанентамі з Буркіна-Фасо.
Фота: t.me/abffby







