АЎТОГРАФ-СЕСІЯ ІВАНА БАХАРА
Запрашаем правесці вечар суботы, 27 чэрвеня, на Нацыянальным футбольным стадыёне! Мінскае "Дынама" і "Віцебск" пазмагаюцца ў межах 13-га тура чэмпіянату краіны-2026 у найвышэйшай лізе — пачатак у 20.30.
А перад матчам заўзятары маюць мажлівасць сустрэцца з Іванам БАХАРАМ, які працягвае ўзнаўляцца пасля сур’ёзнай траўмы.
З 19.50 дасведчаны нападнік "бела-сініх" будзе падпісваць іменныя карткі і рабіць сумесныя фота. Чакаем усіх на дынамаўскай фан-зоне — на тэрыторыі арэны праз цэнтральны уваход з боку Партызанскага п-та.







