АРЦЁМ САКАЛОЎСКІ — WINLINE-ГУЛЕЦ МАЯ
Завершана апытанка па вызначэнні найлепшага гульца мінскага "Дынама" ў заключным вясновым месяцы.
Пераможцам намінацыі аказаўся хаўбек Арцём САКАЛОЎСКІ, якому перад наступным дамашнім матчам "бела-сініх" уручаць адмысловы прыз ад тытульнага партнёра клуба — кампаніі Winline.
У маі 19-гадовы футбаліст выходзіў на газон ва ўсіх шасці паядынках, забіў пяць (!) мячоў і запісаў на асабісты рахунак асістэнцкі бал.
На карысць выхаванца нашай Акадэміі выказалася 567 чалавек з 872, якія ўзялі ўдзел у галасаванні (65,02%). Далейшыя месцы размеркаваліся так: 2. Аляксандр СЯЛЯВА — 131 (15,02%). 3. Раман БЕГУНОЎ — 98 (11,24%). 4. Абдул Азіз ТУРЭ — 39 (4,47%). 5. Уладзіслаў КАЛІНІН — 37 (4,24%).
Віншуем Арцёма і зычым максімальных поспехаў у будучыні!







