АРЦЁМ САКАЛОЎСКІ — MVP МАЯ ПА ВЕРСІІ АБФФ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла найлепшага футбаліста элітнага дывізіёна чэмпіянату краіны-2026 па выніках заключнага вясновага месяца.
Пераможцам намінацыі аказаўся паўабаронца нашай каманды Арцём САКАЛОЎСКІ, які на гэтым адрэзку дыстанцыі адзначыўся вырашальнымі галамі ў сустрэчах з брэсцкім "Дынама" і "Дняпром", даслаў мяч у вароты "МЛ Віцебск". А ўвогуле ў пяці паядынках забіў чатыры мячы і запісаў на асабісты рахунак асістэнцкі бал.
Нагадаем, што заўзятары прызналі 19-гадовага гульца MVP у складзе "бела-сініх" у маі.







