АЛЯКСАНДР СЯЛЯВА — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ВІЦЕБСКАМ"
У суботу, 27 чэрвеня, "бела-сінія" ў родных сценах згулялі ўнічыю 1:1 з "Віцебскам" у межах 13-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026.
Трэнерскі штаб нашай каманды выбраў MVP сустрэчы Аляксандра СЯЛЯВУ, які, па традыцыі, надзейна дзейнічаў у цэнтры поля.
Пасля фінальнага свістка 34-гадоваму паўабаронцу ўручылі адмысловы прыз ад Hopper.







