ЯЎГЕН МАЛАШЭВІЧ — MVP ГУЛЬНЯВОГА ЎІК-ЭНДА

АБФФ працягвае падводзіць вынікі 17-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025.
Вызначаны пераможца ў самай прэстыжнай індывідуальнай намінацыі — найлепшым футбалістам гульнявога ўік-энда стаў Яўген МАЛАШЭВІЧ.
22-гадовы хаўбек мінскага "Дынама" актыўна паўдзельнічаў у разгроме 4:0 жодзінскага "Тарпеда"-БелАЗа: выдатным па выкананні кросам асіставаў Паўлу Апяцёнку, а перад перапынкам забіў трэці мяч у вароты суперніка, адгукнуўшыся на якасную перадачу Дзмітрыя Падстрэлава.
Віншуем Яўгена з гэтым прызнаннем і зычым толькі дабаўляць ад матчу да матчу!