ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" ПА ВЫНІКАХ ЛІПЕНЯ!

У афіцыйнай групе мінскага "Дынама" ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" стартавала апытанка па вызначэнні найлепшага футбаліста каманды ў другім летнім месяцы.
Пераможца намінацыі атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра "бела-сініх" — кампаніі Winline.
У спісе кандыдатаў ёсць абаронцы Раман БЕГУНОЎ, Уладзіслаў КАЛІНІН, хаўбекі Максім МЯКІШ, ПЕДРА ІГАР, нападнік Мустафа ДЖЫМЕ.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
У ліпені дзевяціразовыя чэмпіёны Беларусі згулялі ўнічыю з "Лудагорцам" (2:2), а таксама зазналі паразы ад "МЛ Віцебска" (0:2), таго ж "Лудагорца" (0:1), албанскай "Эгнаціі" (0:2, 0:1).