ВАДЗІМ СКРЫПЧАНКА ПАКІНУЎ МІНСКАЕ "ДЫНАМА"

Дзеянне кантракта паміж нашым клубам і галоўным трэнерам Вадзімам СКРЫПЧАНКАМ перапынена па згодзе бакоў.
Звяртаем увагу, што ФК "Дынама-Мінск" быў зацікаўлены ў працягу работы з Вадзімам Віктаравічам, але ў выніку задаволіў просьбу спецыяліста аб датэрміновым завяршэнні працоўных адносін, якія пачаліся ў лістападзе 2022 года.
Пад кіраўніцтвам Скрыпчанкі "бела-сінія" пасля 19-гадовага перапынку сталі чэмпіёнамі краіны-2023, потым здолелі абараніць тытул, прабіліся ў агульны этап Лігі канферэнцый-2024/25, упершыню заваявалі нацыянальны Суперкубак.
Выказваем Вадзіму Віктаравічу, які назаўсёды ўпісаў сябе ў гісторыю мінскага "Дынама", падзяку за вялікі ўнёсак у поспехі каманды, прафесіяналізм, невычарпальную энергію, неверагодную колькасць станоўчых эмоцый для заўзятараў! Не развітваемся — і будзем рады кожнай новай сустрэчы!
Выконваць абавязкі галоўнага трэнера працягне Аляксандр Паўлаў, у штаб якога ўвайшоў Дзмітрый Лянцэвіч.