ВАДЗІМ ПІГАС ПЕРАЙШОЎ У "ПАРЫ НН"

24-гадовы абаронца Вадзім ПІГАС падпісаў кантракт з "Пары НН" з Ніжняга Ноўгарада, які выступае ў расійскай прэм’ер-лізе.
Этап кар’еры футбаліста ў складзе "бела-сініх" стартаваў у студзені 2024 года — і атрымаўся вельмі насычаным і выніковым: чэмпіёнскі тытул, Суперкубак краіны, удзел у агульным этапе Лігі канферэнцый-2024/25. І, як след відавочнага прагрэсу, рэгулярныя выклікі ў нацыянальную зборную Беларусі.
У форме нашай каманды згуляў 64 афіцыйныя паядынкі, забіў тры мячы і аддаў пяць выніковых пасоў.
Сардэчна дзякуем Вадзіму за ўнёсак у дасягненні мінскага "Дынама" і зычым поспехаў на новым працоўным месцы!