Наступны матч БАТЭ 30 жніўня (г) (18:30)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

УЗЯЛІ ТРЫ АЧКІ НА НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ФУТБОЛЬНЫМ СТАДЫЁНЕ

24.08.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 19-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — СЛАВІЯ (МАЗЫР) — 3:1 (2:0)
МІНСК. 24 жніўня. Нацыянальны футбольны стадыён. Пачатак у 19.00. 5200 гледачоў.
СУДДЗІ: І.Шумілаў (Азярцо), Ю.Хомчанка, К.Пакулін (абодва — Віцебск).
ДЫНАМА-МІНСК: Канавалаў, Апяцёнак, Бегуноў (к), Калінін, Падстрэлаў, Абдулахі, Дземчанка (Грачыха, 70), Мякіш, Вакуліч, Малашэвіч (Бахар, 70), Джыме (Варданян, 64).
Запасныя: Шымаковіч, Шпакоўскі, Гаўрыловіч, Ібрагім, Чабанаў, Цапянкоў, Дзенісюк.
СЛАВІЯ: Плотнікаў, М.Іваноў, Кухарчык, Бацішчаў (Ліхцін, 77), А.Іваноў, Полаз (Кірыленка, 73), Мельнікаў (Сазончык, 87), Лукашоў, Салавей, Луцэвіч (Чарнавок, 46), Джыгера (Гулько, 73).
Запасныя: Вератынскі, Сачкоўскі, Кузняцоў, Чыкіда.
ГАЛЫ: 1:0 — Малашэвіч (20, пас — Абдулахі). 2:0 — Дземчанка (42, пас  — Джыме). 2:1 — Апяцёнак (51, у свае вароты). 3:1 — Мякіш (56).
ПАПЯРЭДЖАННІ: А.Іваноў (60), Кухарчык (78), Калінін (86).