У ВЫЯЗНЫМ СПІСЕ — 20 ФУТБАЛІСТАК

На наступным тыдні "Дынама"-БДУФК стартуе ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе жаночай Лігі чэмпіёнаў-2025/26.
Паядынкі групы 4 прыме Албанія. У сераду, 27 жніўня, падначаленым Юрыя Малеева належыць змагацца з мясцовай "Улазніяй".
Каманда дабярэцца на аўтобусе да Вільнюса, потым транзітам праз Варшаву прыляціць у Тырану, адкуль застанецца пераадолець сотню кіламетраў да фінальнай кропкі — горада Шкодзер.
Трэнерскі штаб уключыў у выязны спіс 20 футбалістак:
брамнікі — Ганна ЗАЛЁТАВА, Екацярына КАВАЛЬЧУК;
абаронцы — Дар’я ГАРШКОВА, Рэната КАЛІНОЎСКАЯ, Зарына КАПУСЦІНА, Вольга КАПЫША, Элвіна Эма НЬЁЛЕ НГОНЬЯ, Аляксандра ТАРАДУДА, Аліна ЧАРЛЁНАК;
паўабаронцы — Яна АРЦІШЭЎСКАЯ, Ангяліна ВАШЧУК, Вераніка КАЛЮТА, Дар’я МАНЮКОВА, Блесінг Касарачы АКПЕ, Ганна ПІЛІПЕНКА, Лія ЦІХАМІРАВА, Аліна ХАРАШЧАК;
нападнікі — Віялета ВАЦУРА, Эмуэджэ АГБІАГБЕЎХА, Ганна СІНЯЎСКАЯ.