У ВЕРАСНІ ПРАВЯДЗЕМ ЧАТЫРЫ ПАЯДЫНКІ

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла поўны расклад матчаў айчыннага элітнага дывізіёна-2025 у першым восеньскім месяцы.
Прадстаўляем увазе заўзятараў інфармацыю датычна паядынкаў з удзелам нашай каманды. На гэтым адрэзку падначаленых Аляксандра Паўлава чакае адразу тры запар гасцявыя гульні, уключаўчы адну з перанесеных.
Тур 21 Нядзеля, 14 верасня Мінск — ДЫНАМА-МІНСК Пачатак у 20.15
Тур 22 Субота, 20 верасня Віцебск — ДЫНАМА-МІНСК Пачатак у 17.00
Тур 16 Серада, 24 верасня Смаргонь — ДЫНАМА-МІНСК Пачатак у 16.30
Тур 23 Нядзеля, 28 верасня ДЫНАМА-МІНСК — Іслач Пачатак у 18.30
Адзначым, што супрацьстаянні з землякамі-"гараджанамі" і прысталічнымі "ваўкамі" запланаваны да паказу тэлеканалам "Беларусь 5".