У ДЗМІТРЫЯ ПАДСТРЭЛАВА — ПАЎСОТНІ ГУЛЬНЯЎ ЗА "БЕЛА-СІНІХ"

Суботні выязны паядынак супраць БАТЭ (2:2) аказаўся для Дзмітрыя ПАДСТРЭЛАВА юбілейным — 50-м афіцыйным у форме мінскага "Дынама".
Флангавы паўабаронца адгуляў тут сезон-2024, калі дапамог камандзе заваяваць чэмпіёнскі тытул і дабрацца да агульнага этапу Лігі канферэнцый. І вярнуўся ў склад "бела-сініх" у мінулым ліпені.
Вось як выглядае разбіўка матчаў па турнірах: элітны дывізіён — 29 (4 галы + 6 "асістаў"), Кубак Беларусі — 6 (3+0), Суперкубак Беларусі — 1, Ліга чэмпіёнаў — 4 (0+1), Ліга Еўропы — 3, Ліга канферэнцый — 7.