ТРЫА "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 17-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 17-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне.
У ганаровую адзінадцатку трапілі і тры прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое на сваім полі разграміла жодзінскіх "аўтазаводцаў" — 4:0.
Адзначанымі аказаліся абаронцы Павел АПЯЦЁНАК (адкрыў лік на 21-й хвіліне) і Аляксей ВАКУЛІЧ (галявая перадача), а таксама хаўбек Яўген МАЛАШЭВІЧ (трапны стрэл плюс асістэнцкі бал).
Для Малашэвіча гэта другое ў годзе ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (раней — пасля 14-га).