ШЫМАКОВІЧ І ЦАПЯНКОЎ ДАЛУЧАЦЦА ДА МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ

Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, рыхтуецца пачаць выступленні ў адоборачнай кампаніі чэмпіянату Еўропы-2027 U21. Стартавыя паядынкі — намінальна дамашнія — пройдуць у грузінскім Горы: у чацвер, 4 верасня, з бельгійцамі, у панядзелак, 8-га, з аўстрыйцамі.
Прыняць удзел у матчах могуць прадстаўнікі "бела-сініх" — брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ і хаўбек Кірыл ЦАПЯНКОЎ. Таксама ў моладзевую каманду выклікана яшчэ трыа футбалістаў мінскага "Дынама", якія аддадзены ў арэнду. Гэта галкіпер Арцём КАРАТАЙ ("Дынама-Брэст"), абаронца Васіль ЧАРНЯЎСКІ і гулец сярэдняй лініі Арцём САКАЛОЎСКІ (абодва — "Слуцк").
У далейшым у межах групы I беларусам належыць супернічаць яшчэ з равеснікамі з Даніі і Уэльса.