ШАСЦЁРА "БЕЛА-СІНІХ" — У ЗБОРНАЙ U19

Каманда нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння, правядзе кантрольныя паядынкі з равеснікамі з Расіі — 5 і 8 верасня на полі з натуральным пакрыццём сталічнага КФП АБФФ.
Выклікі атрымалі шасцёра футбалістаў "бела-сініх" — абаронца Павел АПЯЦЁНАК, які пастаянна выступае за асноўны склад, а таксама прадстаўнікі "Дынама"-БДУФК Дзмітрый ЛЕАНЦЮК, Глеб СЕРАДА, Арцём ГРАБЦЭВІЧ, Ягор МОЎЧАН і Андрэй ЛУЦКОВІЧ.
Для зборнай U19 гэтыя спарынгі з’яўляюцца этапам падрыхтоўкі да старту ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2026. Апанентамі па групе 3 будуць туркі (гаспадары), грэкі і ліхтэнштэйнцы.