Наступны матч Слуцк-2024 6 верасня (д) (12:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

САСТУПАЮЧЫ Ў ДВА МЯЧЫ, ЗГУЛЯЛІ НІЧЫЮ НА "БАРЫСАЎ-АРЭНЕ"

30.08.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 20-га тура

БАТЭ (БАРЫСАЎ) — ДЫНАМА-МІНСК — 2:2 (1:0)
БАРЫСАЎ. 30 жніўня. "Барысаў-Арэна". Пачатак у 18.30. 4915 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Шымусік, А.Вайцяшонак (абодва — Асіповічы), А.Банцееў (Бабруйск).
БАТЭ: Сокал, Русенчык, Мусаханян, Рашчэня, Агееў, Свірэпа (к) (Грывянёў, 69), Целеш (Сахончык, 63), Русакоў, Нескаромны, Шарль (Кісялёў, 69; Яцкевіч, 93+), Каргбо (Апанасевіч, 69).
Запасныя: Скапец, Ніканораў, Свідзінскі, Пашэвіч, Пілецкі.
ДЫНАМА-МІНСК: Канавалаў, Апяцёнак, Бегуноў (к), Гаўрыловіч (Ібрагім, 77), Падстрэлаў (Педра Ігар, 46), Абдулахі, Мякіш, Дземчанка (Цапянкоў, 66), Вакуліч, Малашэвіч (Варданян, 27), Джыме (Бахар, 27).
Запасныя: Шпакоўскі, Чабанаў, Грачыха, Дзенісюк, Вітіньё.
ГАЛЫ: 1:0 — Шарль (24). 2:0 — Свірэпа (54). 2:1 — Мякіш (73, пас — Цапянкоў). 2:2 — Варданян (80, пас — Педра Ігар).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Каргбо (50), Кісялёў (90).