РУСЛАН ЧАБАНАЎ МОЖА ЗГУЛЯЦЬ У МІЖНАРОДНЫХ МАТЧАХ

Зборная Расіі, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, правядзе ў падмаскоўных Хімках кантрольныя паядынкі з равеснікамі з Саудаўскай Аравіі — 5 і 8 верасня.
Выклік на гэтыя спарынгі атрымаў прадстаўнік мінскага "Дынама" Руслан ЧАБАНАЎ, узяты ў арэнду ў "Краснадара".
За "бела-сініх" 21-гадовы паўабаронца згуляў па адным матчы ў чэмпіянаце і Кубку краіны.