РАЗВІТВАЕМСЯ З МЕЗЯКЁВЕШДАМ

Сёння ўвечары "бела-сінія" возьмуць курс на радзіму.
Па сканчэнні паядынку ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2025/26 з албанскай "Эгнаціяй" наша каманда засталася на ноч у атэлі ў Тыране, а ў пятніцу вярнулася ў венгерскі Мезякёвешд. Дзе назаўтра правяла трэніроўку, якая насіла аднаўленчы характар.