"ПРАХОДНЫХ МАТЧАЎ У 1982-М НЕ БЫЛО"

Героем чарговага падкасту ў межах інтэрнет-праекта "На банцы" стаў легендарны мінскі дынамавец, чэмпіён Савецкага Саюза-1982 Ігар ГУРЫНОВІЧ.
Цягам амаль дзвюх гадзін Ігар Мікалаевіч, які зараз працуе ў родным клубе на пасадзе трэнера-селекцыянера, падрабязна закрануў усе сюжэтныя лініі гульнявой кар'еры — выступленні за "бела-сініх" і за мяжой, прыгадаў самыя яскравыя моманты свайго спартовага жыцця і патлумачыў, чаму патэнцыял не атрымалася раскрыць на сто адсоткаў.
Прыемнага прагляду!