ПЕРШАЯ ЛІГА: СУПРАЦЬ ТАБЛІЧНАГА СУСЕДА

У суботу, 9 жніўня, "Дынама"-БДУФК чакае паядынак у межах айчыннай першай лігі-2025 — выязны з супернікамі з АБФФ U19, якія маюць у актыве такую ж колькасць ачкоў. Таблічныя суседзі пазмагаюцца на стадыёне АБФФ па п-це Пераможцаў, 22. Пачатак у 14.00.
Прыходзьце падтрымаць нашу каманду!
Войска Вячаслава Гярашчанкі згуляе ў сініх майках і трусах (галкіпер — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Арцёмам Яселем, асіставаць якому будуць Андрэй Муха і Яўген Ахрыменя. Чацвёрты — Іван Кавальскі. Інспектар матчу — Васіль Каліноўскі (усе — Мінск).
Назіраць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.