ПЕРШАЯ ЛІГА: КУРС НА ДОБРУШ

У суботу, 23 жніўня, "Дынама"-БДУФК працягне рух па дыстанцыі другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025. У межах 21-га тура належыць на выездзе змагацца з "Гомелем-2".
Супернікі згуляюць у Добрушы, на стадыёне "Юнацтва" па вул. Вайкова, 26. Пачатак у 15.00. Уваход вольны.
Нашы хлопцы выйдуць на "сінтэтыку" ў сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Іванам Пугачовым са Смалявічаў, асіставаць якому будуць Сяргей Несцер (Гродна) і Андрэй Шунькін (Мінск). Чацвёрты — Дзмітрый Сазановіч. Інспектар матчу — Міхаіл Лаўскі (абодва — Гомель).
Жывы эфір супрацьстаяння — на Youtube-канале АБФФ.