ПЕРШАЯ ЛІГА: ЧАКАЕМ ГАСЦЕЙ З ПАЛЕССЯ

У заключны дзень жніўня нашы рэзервісты пасля амаль двухмесячнага перапынку згуляюць на родным "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А — прымуць пінскую "Хвалю" ў межах 22-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025. Стартавы свісток прагучыць у 16.00.
Уваход вольны. Будзем рады бачыць заўзятараў на трыбунах!
Гаспадары зрабілі выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць судзейская брыгада на чале з Сяргеем Лабацэвічам з Веткі, асістэнты — Аляксандр Тытуленка (Гомель) і Ігар Марашан (Гродна). Чацвёрты — Сяргей Набокін (Мінск). Інспектар матчу — Дзмітрый Доля (Гродна).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.