ПЕДРА ІГАР — WINLINE-ГУЛЕЦ "БЕЛА-СІНІХ" У ЛІПЕНІ

Завершана апытанка па вызначэнні найлепшага футбаліста каманды па выніках другога летняга месяца.
Пераможцам намінацыі аказаўся паўабаронца ПЕДРА ІГАР, які атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра "бела-сініх" — кампаніі Winline.
У ліпені бразільскі легіянер выходзіў на поле ў чатырох з пяці матчаў — і адзначыўся голам у вароты балгарскага "Лудагорца" ў межах стартавага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2025/26.