ПАВЕЛ АПЯЦЁНАК — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ТАРПЕДА"-БЕЛАЗАМ

У нядзелю, 10 жніўня, "бела-сінія" выдатна вярнуліся на дыстанцыю айчыннага элітнага дывізіёна-2025 — на сваім полі ў межах 17-га тура адолелі прамых канкурэнтаў з Жодзіна з лікам 4:0.
MVP паядынку быў прызнаны цэнтральны абаронца Павел АПЯЦЁНАК, які на 21-й хвіліне майстэрскім стрэлам галавой паклаў пачатак буйной перамозе. Дарэчы, для 18-гадовага футбаліста гэта дэбютны гол за нашу галоўную каманду.
Пасля фінальнага свістка лаўрэату ўручылі традыцыйны прыз — мясны бокс ад Hopper, надзейнага партнёра мінскага "Дынама".