ПАКУПАЙЦЕ ПРАГРАМКІ — І ВЫЙГРАВАЙЦЕ!

У нядзелю, 10 жніўня, "бела-сінія" правядуць паядынак найвышэйшай лігі — дамашні з "Тарпеда"-БелАЗам, якое таксама з’яўляецца актыўным удзельнікам барацьбы за прызавыя месцы. Канкурэнты пазмагаюцца на Нацыянальным алімпійскім стадыёне. Пачатак у 20.30.
У перапынку супрацьстаяння сваіх уладальнікаў знойдуць традыцыйныя прызы:
- чэмпіёнская майка-2024;
- стыльная байка ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline;
- мясны бокс ад Hopper.
Для ўдзелу ў розыгрышы трэба набыць афіцыйную матчавую праграмку ў намёце, размешчаным каля фан-зоны на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага праспекта.