НАСТУПНЫ КУБКАВЫ АПАНЕНТ — "ВІЦЕБСК"

Дзякуючы выязной перамозе 2:1 над першалігавым гомельскім "Лакаматывам" наша каманда заваявала пуцёўку ў 1/8 фіналу Кубка краіны-2025/26.
Супернікам на гэтым этапе стане "Віцебск", змагацца з якім належыць восенню ў родных сценах. Дата правядзення паядынку вызначыцца пазней.
Адзначым, што на стартавай для сябе стадыі турніру паўночнікі ў Магілёве зламілі супраціў "Дняпра" (Д2) — 1:0.