НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ — З ПУЦЁЎКАЙ У ФІНАЛ!

Жаночая Ліга чэмпіёнаў-2025/26
2-і кваліфікацыйны раўнд. Група 4. 1/2 фіналу
УЛАЗНІЯ (ШКОДЗЕР, АЛБАНІЯ) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК, БЕЛАРУСЬ) — 1:2 (0:1)
ШКОДЗЕР. 27 жніўня. Стадыён "Лора Борычы". Пачатак у 20.00. 2300 гледачоў.
СУДДЗІ: Х.Нервік, Л.-К.Німоэн (абедзве — Нарвегія), А.Буржуа (Швейцарыя).
УЛАЗНІЯ: Рэкальдэ, Майвет, Вукшані, Байрактары (к), Дзеда, Берыша (Кастра, 65), Борцы (Леба, 76), Эрнандэс Менесэс, Мустафа, Рохас, Меса (Стркалі, 65).
Запасныя: Уілсан, Васа, Ндоцы, Хасай, Хокса, Матай, Ара, Цунгу, Куінонэс.
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Ньёле Нгонья (Тарадуда, 95+), Гаршкова, Манюкова, Капусціна (Капыша, 95+), Піліпенка (к), Чарлёнак (Каліноўская, 87), Ціхамірава (Харашчак, 76), Сіняўская, Агбіагбеўха, Акпе.
Запасныя: Залётава, Вашчук, Калюта, Арцішэўская, Вацура.
ГАЛЫ: 0:1 — Ціхамірава (44, пас — Піліпенка). 0:2 — Піліпенка (54, пас — Агбіагбеўха). 1:2 — Байрактары (88).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Сіняўская (9), Піліпенка (51), Акпе (92+).