Наступны матч БАТЭ 30 жніўня (г) (18:30)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДУБЛЁРЫ САСТУПІЛІ НА ВЫЕЗДЗЕ

17.08.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Першая ліга

Матч 20-га тура

БАРАНАВІЧЫ — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 2:1 (1:1)
БАРАНАВІЧЫ. 17 жніўня. Стадыён "Гарадскі". Пачатак у 15.00. 1930 гледачоў.
СУДДЗІ: С.Сцяцурын, С.Касавец (абодва — Брэст), А.Палуянаў (Мазыр).
БАРАНАВІЧЫ: Пяроў, Васіленка, Карпеня, Лапун (к), Лебедзеў (Жукоўскі, 92+), Анікееў (Кендыш, 68), Шаўчэнка, Некрашэвіч (Пяньчук, 68), Атрашкевіч, Рабых, Арцюх (Бараноўскі, 92+).
Запасныя: Копаць, Кіркіцкі, Міхей, Лук'янаў, Чарняк, Наканечны.
ДЫНАМА-БДУФК: Ярашэвіч, Ваўрынюк (Русакоў, 63), Леанцюк, Жыгімонт (Анціпаў, 79), Кібак (Бейня, 70), Адамовіч, Грабцэвіч (к), Цапянкоў, Іваненка (Серада, 63), Моўчан, Луцковіч (Васкабойнікаў, 46).
Запасныя: Радкевіч, Радзькоў, Казлоў, Дрозд, Цітоў.
ГАЛЫ: 1:0 — Арцюх (13). 1:1 — Адамовіч (42, пас  — Моўчан). 2:1 — Арцюх (71).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Некрашэвіч (33), Ваўрынюк (34), Русакоў (88), Пяроў (94+).