"МЫ СПРАВІЛІСЯ!"

Субота, 16 жніўня 2025 года, стала чарговай памятнай датай у багатай поспехамі гісторыі нашай жаночай каманды — "Дынама"-БДУФК.
Падначаленыя Юрыя Малеева заваявалі шосты запар Кубак Беларусі, адолеўшы ў фінальнай сустрэчы "Мінск" — 2:1. І цяпер маюць у калекцыі 15 нацыянальных трафееў (таксама пяць чэмпіёнстваў і чатыры Суперкубкі краіны).
Прадстаўляем увазе заўзятараў атмасфернае відэа па выніках трыумфу на стадыёне "Гарадскі" ў Баранавічах.
Прыемнага прагляду!