МУСТАФА ДЖЫМЕ ПАЛЯЦІЦЬ НА МАДАГАСКАР І Ў МАРОКА

Напачатку наступнага месяца на Чорным кантыненце працягнецца адбор на чэмпіянат свету-2026. Чарговыя паядынкі чакаюць галоўную каманду Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі, якой належыць адправіцца ў госці да мадагаскарцам (4 верасня), а таксама ў намінальна дамашняй сустрэчы ў мараканскім Мекнэсе прымаць апанентаў з Камарскіх выспаў (7-га).
Трэнерскі штаб вядомага ў мінулым камерунскага абаронцы Рыгабера Сонга ў гэтых матчах разлічвае на прадстаўніка мінскага "Дынама" 22-гадовага Мустафу ДЖЫМЕ.
У 2025-м хуткасны форвард правёў у форме "бела-сініх" 19 афіцыйных гульняў, забіў чатыры мячы і аддаў тры выніковыя перадачы.