"МІНСК" — "ДЫНАМА"-БДУФК: БІТВА ЗА ТРАФЕЙ

У суботу, 16 жніўня, вызначыцца ўладальнік жаночага Кубка краіны-2025. Фінальны паядынак, у якім "Дынама"-БДУФК сустрэнецца са сваім даўнім канкурэнтам — "Мінскам", прымуць Баранавічы. Стартавы свісток на стадыёне "Гарадскі" (вул. Леніна, 22) прагучыць у 16.00. Уваход вольны.
Адзначым, што падначаленыя Юрыя Малеева з’яўляюцца намінальнымі гасцямі супрацьстаяння.
На гульні за трафей будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Вольга Блоцкая (Маладзечна), памочнікі — Настасся Данчанка (Мінск) і Алеся Гутнік (Брэст). Чацвёрты — Юрый Круш (Брэст). Інспектар матчу — Аляксей Кульбакоў (Гомель). Дэлегат АБФФ — Святлана Грынкевіч (Мінск).
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.