МІКІТА ДЗЕМЧАНКА — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 19-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 19-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне.
У ганаровую адзінадцатку трапіў адзіны прадстаўнік мінскага "Дынама", якое на сваім полі зламіла супраціў "Славіі" — 3:1.
Адзначаным аказаўся Мікіта ДЗЕМЧАНКА — незадоўга да перапынку падвоіў перавагу "бела-сініх" класным стрэлам з мяжы штрафной пляцоўкі.
Для 22-гадовага хаўбека гэта першае ў годзе ўключэнне ў сімвалічную зборную тура.