МІКІТА ДЗЕМЧАНКА — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ СА "СЛАВІЯЙ"

"Бела-сінія" святкавалі трэцюю запар перамогу на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна. Прычым гэтым разам адолелі мазырскую "Славію", якая пакуль стаіць вышэй у табліцы айчыннага элітнага дывізіёна-2025, — 3:1 у межах 19-га тура.
MVP найважнейшага паядынку прызнаны Мікіта ДЗЕМЧАНКА — зрабіў лік 2:0 на 42-й хвіліне. Цікава, што хаўбек, які нячаста забівае, адзначыўся голам і ў папярэдняй дамашняй гульні з жодзінскімі "аўтазаводцамі".
Па сканчэнні нядзельнага матчу лаўрэата ўзнагародзілі традыцыйна — вялікім мясным боксам ад Hopper, надзейнага партнёра мінскага "Дынама".