МІКІТА ДЗЕМЧАНКА — MVP 19-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла найлепшага гульца па выніках мінулага уік-энда ў чэмпіянаце краіны-2025 у топ-дывізіёне.
Лаўры MVP 19-га тура прымерыў мінскі дынамавец Мікіта ДЗЕМЧАНКА, які зрабіў значны ўнёсак у дасягненне дамашняй перамогі над моцнай "Славіяй" — 3:1.
На 42-й хвіліне тэхнічны паўабаронца павялічыў лік да 2:0 майстэрскім стрэлам у дотык з сярэдняй дыстанцыі — мяч усадзіўся ў сетку ўсутыч са штангай.
Нагадаем, што 22-гадовы выхаванец Акадэміі "бела-сініх" атрымаў выклік на вераснёўскія афіцыйныя паядынкі нацыянальнай зборнай.