МІХАІЛ АЛЯКСАНДРАЎ — У "ГОМЕЛІ" ДА СКАНЧЭННЯ СЕЗОНА

Маладога выхаванца Акадэміі "бела-сініх" Міхаіла АЛЯКСАНДРАВА чакае дэбютны ў кар’еры этап у якасці арэндаванага.
Да сканчэння сезона тэхнічны ўніверсал, здольны дзейнічаць на абодвух флангах абароны і паўабароны, будзе выступаць за "Гомель".
У актыве 18-гадовага футбаліста ёсць адзін матч за нашу галоўную каманду (кубкавы з "Міёрамі" 19 чэрвеня 2024-га), сем — у Юнацкай лізе УЕФА (2023/24, 2024/25) і 39 — за "Дынама"-БДУФК у Д2 (8 галоў + 4 выніковыя перадачы).