"ЛЕПЕЙ ДА ТАКІХ КАНЦОВАК НЕ ДАВОДЗІЦЬ"

У аўторак, 19 жніўня, "бела-сінія" вырашылі задачу па пераадоленню бар’еру 1/16 фіналу Кубка краіны-2025/26 — на выездзе ўзялі верх над прадстаўніком першай лігі гомельскім "Лакаматывам" з лікам 2:1.
Па гарачых слядах вынікі матчу пракаментаваў Аляксандр ПАЎЛАЎ, які выконвае абавязкі галоўнага трэнера нашай каманды.
Відэа размешчана на афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама".
Прыемнага прагляду!