"ЛАКАМАТЫЎ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

У аўторак, 19 жніўня, наша каманда адправіцца ў Гомель на гульню 1/16 фіналу Кубка краіны-2025/26. Змагацца з адным з лідараў айчыннай першай лігі — "Лакаматывам" належыць на аднайменным стадыёне па вул. Хмяльніцкага, 29А. Стартавы свісток прагучыць у 17.00.
КВІТКІ
Уваход на гульню — вольны.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў горадзе над Сожам будзе малахмарна — пры тэмпературы +20+22 градусы.
ФОРМА
Войска Аляксандра Паўлава апране сінія майкі і трусы (галкіпер — цалкам у жоўтым).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Мікітам Шыянам, асістэнтамі якога стануць Яўген Клімовіч (абодва — Дзяржынск) і Павел Мазура (Маладзечна). Чацвёрты — Сяргей Лабацэвіч (Ветка).
Інспектар матчу — Аляксандр Яўневіч.
Дэлегат АБФФ — Віктар Мацюшаў (абодва — Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа Youtube-канал АБФФ.