КУБКАВАЯ ГУЛЬНЯ З "ЧЫГУНАЧНІКАМІ" — 19 ЖНІЎНЯ

"Бела-сінія" з розных прычын пакуль не стартавалі ў розыгрышы другога па значнасці нацыянальнага турніру сезона-2025/26.
Гэта здарыцца ў аўторак, 19 жніўня, калі ў межах 1/16 фіналу належыць у Гомелі змагацца з мясцовым "Лакаматывам" (Д2). Паядынак на аднайменным стадыёне пачнецца ў 17.00.
Нагадаем, што ў выпадку пераадолення бар’ера наша каманда ў наступным кубкавым этапе дома прыме "Віцебск".