ІЛЛЯ КАЛАЧОЎ ПАКІНУЎ СКЛАД "БЕЛА-СІНІХ"

Па згодзе бакоў перапынена дзеянне кантракта паміж ФК "Дынама-Мінск" і абаронцам Іллёй КАЛАЧОВЫМ.
Расійскі футбаліст далучыўся да нашай каманды напачатку гэтага года — і згуляў 10 афіцыйных матчаў, прычым ужо ў дэбютным — 22 лютага — стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі.
Дзякуем Ілле за час, праведзены ў складзе "бела-сініх", і зычым поспехаў у далейшай кар’еры!