ГАННА ПУЦЫКОВІЧ ДАЛУЧЫЛАСЯ ДА КАМАНДЫ З РОДНАГА ГОРАДА

18-гадовы хаўбек "Дынама"-БДУФК Ганна ПУЦЫКОВІЧ да сканчэння сезона будзе выступаць на правах арэнды ў складзе аднаклубніц з Брэста.
Ураджэнка гэтага абласнога цэнтра далучылася да "бела-сініх" у мінулым студзені — і паспела паўдзельнічаць у 15 афіцыйных матчах (3 галы + 4 выніковы перадачы), а таксама стаць уладальніцай Суперкубка краіны.