ФІНАЛ ЖАНОЧАГА КУБКА — У БАРАНАВІЧАХ

У другім па значнасці жаночым клубным турниры ў айчынным футболе засталося згуляць адзіны паядынак — вырашальны.
Фінал Кубка краіны-2025 пройдзе ў суботу, 16 жніўня. Месцам супрацьстаяння выбраны стадыён "Лакаматыў" у Баранавічах. Пачатак у 16.00.
У матчы сустрэнуцца "Дынама"-БДУФК і "Мінск". Адзначым, што нашы дзяўчаты з’яўляюцца пяціразовымі ўладальнікамі трафея.